Вы тут

Падрыхтаваны даведнік для дэлегацый усіх краін-удзельніц Еўрагульняў


Даведнікі на рускай і англійскай мовах для дэлегацый усіх краін — удзельніц ІІ Еўрапейскіх гульняў падрыхтавала выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».


Пад вокладкай сабраныя не толькі галоўныя спартыўныя пляцоўкі нашай краіны, але таксама знакавыя культурныя аб'екты, помнікі архітэктуры і папулярныя турыстычныя мясціны, прычым тэксты і ілюстрацыі дапоўненыя QR-кодамі, якія дапамогуць пазнаёміцца з кожным аб'ектам больш падрабязна.

Як расказаў дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч, яшчэ ў 2016 годзе тут выйшлі два тэматычныя фотаальбомы — «Беларусь спартыўная» і «Беларусь алімпійская» (прысвечаны 25-годдзю Нацыянальнага алімпійскага камітэта), а таксама набор паштовак з партрэтамі нашых алімпійцаў і буклет «Алімпійская слава Беларусі». У 2018 годзе ўбачыла свет выданне «Спорт найвышэйшай пробы», якое адкрыла новую кніжную серыю «Беларусь спартыўная». Укладальнікі зборніка расказалі пра алімпійскі рух і ролю спорту ў нашай краіне наогул і Еўрапейскія гульні ў прыватнасці: пра ўдзел беларусаў у гэтым міжнародным форуме і пра тыя беларускія спартыўныя аб'екты сусветнага ўзроўню, дзе ўжо летам гэтага года пройдуць спаборніцтвы.

«Гэта толькі пачатак работы, — падкрэсліў Уладзімір Андрыевіч. — Як турыстычныя даведнікі, так і зборнікі «Спорт найвышэйшай пробы», а таксама насценныя і кішэнныя календары спартыўнай тэматыкі будуць выдадзены дадаткова і паступяць у свабодны продаж напярэдадні і непасрэдна падчас спаборніцтваў — ужо вядуцца адпаведныя перамовы на гэты конт. Цягам наступных пяці-шасці месяцаў выйдуць яшчэ шэраг выданняў, якія будуць не толькі дэманстраваць спартыўныя дасягненні нашай краіны, але ў Год малой радзімы, які працягваецца сёлета, спадзяёмся, змогуць зацікавіць гасцей Беларусі і пакажуць, што нам ёсць чым ганарыцца ў самых розных сферах».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Даведнік для спартсменаў і турыстаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».