Вы тут

Сума дапамогі ў рамках акцыі «Нашы дзеці» склала 1,5 мільёна рублёў


Дабрачынная акцыя праходзіла з 10 снежня да 11 студзеня. Падчас яе 91 арганізацыя наведала 122 сацыяльна значныя аб'екты: гэта інтэрнатныя ўстановы, дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, бальніцы, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы для найлепшых навучэнцаў і студэнтаў. Усяго акцыяй было ахоплена больш за 550 тысяч хлопчыкаў і дзяўчат.


— Па аператыўнай інфармацыі, дапамога, якая была аказана, складае каля 1,5 мільёна рублёў. Гэта ўжо перавышае суму мінулага года амаль на 300 тысяч рублёў. Але канчатковыя вынікі акцыі яшчэ падлічваюцца, — паведаміла галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена СІМАКОВА.

Яна дадала, што ўстановы, дзе выхоўваюцца дзеці з уразлівых катэгорый, падтрымліваюцца не толькі напярэдадні зімовых свят, але і на працягу года. Напрыклад, Міністэрства лясной гаспадаркі набыло і ўстанавіла вокны Глускай санаторнай школе-інтэрнату, а Міністэрства абароны дапамагло зрабіць рамонт і ўкамплектаваць мэбляй спальны комплекс у Андрэеўскім дзіцячым доме.

— Пачынае ярка праяўляцца традыцыя аказваць усё больш увагі не толькі інтэрнатным установам, але і сем'ям, у якіх выхоўваюцца сіроты, — заўважае Алена Сімакова. — Гэта таксама важна, паколькі сетка дзіцячых інтэрнатных устаноў за апошнія дзесяць гадоў скарацілася напалову, выхаванцаў там стала на 70 працэнтаў менш, а колькасць дзяцей у дамах сямейнага тыпу вырасла ў два разы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Добрыя справы. Не толькі салодкія падарункі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.