Вы тут

Свет сям’і вачыма дзяцей


Выстаўка дзіцячых малюнкаў па выніках творчага конкурсу «Радасць мая», які прайшоў у межах фестывалю сучаснай хрысціянскай культуры «Благовест», адкрыецца сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пры садзейнічанні Беларускай праваслаўнай царквы і Міністэрства адукацыі Беларусі. Адбудзецца і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.


Мэта конкурсу «Радасць мая» — актывізацыя ўзаемадзеяння дзяржавы, царквы, устаноў культуры і адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў у фарміраванні грамадскай думкі для падтрымкі традыцыйных духоўна-маральных і сямейных каштоўнасцяў, аказання дапамогі бацькам і сем’ям у выхаванні дзяцей у духу хрысціянскай традыцыі міласэрнага і клапатлівага стаўлення адзін да аднаго і навакольнага свету.

У экспазіцыі прадстаўлены малюнкі дзяцей з розных куткоў краіны, якія былі адзначаны журы конкурсу і сталі пераможцамі ў розных намінацыях. Тэматыка работ — свет сям’і вачыма дзяцей, бо менавіта з сям’і пачынаецца станаўленне чалавека, фарміраванне яго як грамадзяніна, прывіваюцца такія якасці, як любоў да тых, хто побач, прага ведаў, адказнасць за ўчынкі.

Міра ІЎКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.