Вы тут

У "Сонечнай даліне" 20 студзеня адсвяткуюць Сусветны дзень снегу


У гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" ў нядзелю адсвяткуюць Сусветны дзень снегу, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" ў Беларускім лыжным саюзе (БЛС).


Фота: park-gorkogo.com

Як і ў мінулыя гады, мерапрыемства будзе падзелена на дзве часткі - спартыўную і забаўляльную.

- У 9:00 на асноўным схіле пачнуцца спаборніцтвы па гарналыжным спорце для дзяцей і падлеткаў, а на малым змогуць катацца на лыжах, сноўбордах, цюбінгах усе жадаючыя, - распавёў генеральны сакратар БЛС Аляксандр Грэбнеў. - У 12:00 стануць вядомыя пераможцы і прызёры спаборніцтваў. Апоўдні адбудзецца цырымонія адкрыцця Сусветнага дня снегу. Пасля яе - ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў турніру. Адначасова пачнецца культурна-забаўляльная праграма.

Для наведвальнікаў будуць адкрыты анімацыйныя зоны, выступяць артысты і творчыя калектывы, паказальную праграму прадставяць сноўбардысты, адбудзецца розыгрыш прызоў ад гарналыжнага цэнтра "Сонечная даліна" і многае іншае. Свята працягнецца да 18:00, а катацца на схілах можна будзе яшчэ да 22:00.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.