Вы тут

Беларусы могуць анлайн разлічыць камунальныя плацяжы па новых тарыфах


Беларусы могуць анлайн разлічыць плацяжы за ЖКП па новых тарыфах, якія пачалі дзейнічаць з 1 студзеня гэтага года. Зрабіць гэта можна на партале камунальнай пісьменнасці на спецыяльным калькулятары камунальных паслуг.


Для пачатку трэба выбраць рэгіён, у якім жывяце, затым - перыяд разліку. Трэба таксама пазначыць плошчу жылля, колькасць зарэгістраваных, лік ільготнікаў, калі такія маюцца. Таксама трэба адзначыць, ці ёсць у доме ліфт (пазначыць паверх), а ў кватэры - лічыльнік вады. Спатрэбіцца таксама пазначыць расход вады.

Анлайн-калькулятар падлічвае кошт тэхабслугоўвання, капрамонту, тэхабслугоўвання ліфта, водазабеспячэння і каналізацыі, санітарнага ўтрымання дапаможных памяшканняў, электраэнергіі, якая выкарыстоўваецца на працу ліфта і асвятленне дапаможных памяшканняў.

Пры гэтым анлайн-калькулятар не падлічвае выдаткі на ацяпленне.

Нагадаем, раней улады вызначыліся з лімітамі дапушчальных тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 г. Пасля гэтага аблвыканкамы і Мінгарвыканкам павінны зацвердзіць новыя тарыфы на ЖКП на наступны год. Але тарыфы не павінны быць вышэй гранічна дапушчальных, якія зацвердзіў прэзідэнт. Да прыкладу, тарыфы на цеплазабеспячэнне і капрамонт усталявалі на гэты год у межах гранічна дапушчальных.

Да прыкладу, тарыф на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і абаграванне вады) вырасце з 1 чэрвеня да 18,4831 рубля за 1 Гкал. Да гэтага часу гранічны тарыф будзе ранейшым - 16,9259 рубля за 1 Гкал. Тарыф на капрамонт жылога дома вырас з 1 студзеня да 0,1001 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання (раней - 0,0953 рубля).

Выбар рэдакцыі

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце. 

Эканоміка

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

Якія неўзабаве ўвойдуць у прафесійны побыт.

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!