Вы тут

Лукашэнка 17 студзеня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Зімбабвэ Мнангагвам


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Перагаворы пройдуць у Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў, перспектыўныя напрамкі для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння, перш за ўсё ў сферы гандлю і інвестыцый, рэалізацыі сумесных праектаў.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

Афіцыйны візіт Прэзідэнта Зімбабвэ прадугледжвае змястоўную дзелавую праграму, яго сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».