Вы тут

У Беларусі перагледзяць змест праграм бізнес-адукацыі


Перагляд зместу адукацыйных праграм у сферы бізнес-адукацыі прадугледжаны зацверджаным планам работы Рэспубліканскага савета па развіцці бізнес-адукацыі на 2019 год. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі.


Праграмы бізнес-адукацыі перагледзяць з улікам распрацаванага ў мінулым годзе прафесійнага стандарту "Кіраванне камерцыйнай арганізацыяй".

Акрамя таго, плануецца скарэкціраваць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія вызначаюць прававы статус праграм МВА (Executive MBA, Mini MBA), і актуалізаваць адукацыйныя стандарты па групе спецыяльнасцей "Бізнес-кіраванне". Прадугледжана таксама падрыхтоўка канцэптуальных прапаноў па развіцці сістэмы бізнес-адукацыі на сярэднетэрміновую перспектыву для іх далейшага ўключэння ў якасці асобнага раздзела (падпраграмы) у праект праграмнага дакумента па развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Беларусі на 2021-2025 гады. У планах абмеркаванне пытанняў прававога рэгулявання дыстанцыйнага навучання і прыцягнення міжнароднай тэхнічнай дапамогі для развіцця патэнцыялу сферы бізнес-адукацыі.

Усяго ў бягучым годзе адбудуцца тры пасяджэнні Рэспубліканскага савета па развіцці бізнес-адукацыі, на якіх намечана разгледзець 15 пытанняў.

"Змест плана работы савета на 2019 год сведчыць аб прадаўжэнні раней акрэсленага курсу на мадэрнізацыю сістэмы бізнес-адукацыі і выкарыстанне яе патэнцыялу для вырашэння маштабных дзяржаўна значных задач", - гаворыцца ў паведамленні.

У склад савета па развіцці бізнес-адукацыі ўваходзяць 25 членаў, у тым ліку 14 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і прафесійнай супольнасці ўдзельнікаў рынку бізнес-адукацыі. Савет можна разглядаць у якасці самарэгулюемай арганізацыі ў сферы бізнес-адукацыі, на пасяджэннях якой калектыўна выпрацоўваюцца рашэнні ў інтарэсах дзяржавы, сектара адукацыі і бізнесу.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.