Вы тут

Непрацуючы мінчанін скраў тры флаконы туалетнай вады і прадаў іх на рынку


У Першамайскі РУУС г. Мінска паступіла заява аб крадзяжы трох флаконаў туалетнай вады з крамы, размешчанай у гандлёвым цэнтры “Дана Мол”. Прапажу тавару работнікі выявілі не адразу, а толькі пры правядзенні пераўліку, тады і звярнуліся ў органы ўнутраных спраў.


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку раённага ўпраўлення ўнутраных спраў устанавілі падазраванага ў крадзяжы. Ім аказаўся 34-гадовы мінчанін, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.

Мужчына нідзе не працаваў, таму туалетную ваду прадаў на адным з рынкаў сталіцы, каб на выручаныя грошы купіць сабе спіртныя напоі. Агульны кошт скрадзенай маёмасці склаў больш за 470 рублёў.

Зламыснік затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведамілі ў Першамайскім РУУС сталіцы. За крадзеж ён можа атрымаць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, альбо ж арышт або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».