Вы тут

Курс гісторыі беларускай дзяржаўнасці плануецца ўвесці ў ВНУ


Курс гісторыі беларускай дзяржаўнасці плануецца ўвесці ў ВНУ Беларусі, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі загадчык цэнтра Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянцін Голубеў, перадае БЕЛТА.


"Тое, што з наступнага года, хутчэй за ўсё, у вышэйшых навучальных установах замест гісторыі Беларусі будуць выкладаць гісторыю беларускай дзяржаўнасці, ужо амаль вырашана. Мяркуецца, што на гэта будзе выдзелена больш гадзін, чым было на гісторыю Беларусі. Гэта правільнае рашэнне, таму што гісторыю Беларусі вывучаюць у школах, а ў ВНУ ўжо можна глядзець больш шырока, з акцэнтам на дзяржаўнасць ", - сказаў Валянцін Голубеў.

Нядаўна адбыўся савет рэктараў ВНУ, на якім разглядалася гэтае пытанне. "Увядзенне ў сістэму вышэйшай адукацыі курса гісторыі беларускай дзяржаўнасці абмяркоўвалася і раней з многімі рэктарамі, загадчыкамі кафедраў, дэканамі гістарычных факультэтаў, але ў нас яшчэ не было дасканала адпрацаванай канцэпцыі і навуковага выдання. Сёння ўжо можна гаварыць пра тое, што такі курс адобраны дэканамі і рэктарамі нашых ВНУ. Ужо ёсць першы варыянт вучэбнай праграмы, мы яго разгледзелі, ўнеслі свае заўвагі і прапановы ", - дадаў акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.

Навукоўцы Інстытута гісторыі НАН разам з калегамі з ВНУ рыхтуюць пяцітомнік пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці. Першы том унікальнага навуковага выдання быў прэзентаваны сёння ў Мінску. "Акрамя таго, калектыў аўтараў на чале з Ігарам Марзалюком рыхтуе падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Гэта зусім іншае выданне, але мы мяркуем, што яны будуць выкарыстоўваць і вынікі нашай навуковай працы", - адзначыў Валянцін Голубеў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.