Вы тут

Сталічная моладзь прэзентуе праекты падчас конкурсу “100 ідэй для Беларусі”


17 студзеня ў Мінску на базе Маладзёжнай сацыяльнай службы (вул. Чапаева, 3) у 11.00 адкрыецца прэзентацыя-выстава маладзёжных інавацыйных праектаў “100 ідэй для Беларусі”.


43 маладзёжных праекта будуць прадстаўлены ў 10 намінацыях: грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера; прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць; медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка; хімічныя тэхналогіі, нафтахімія; рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў; інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; бія- і нанаіндустрыі; натуральна-навуковы напрамак, нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый і іншыя.

Так, будзе прадстаўлены праект “Сістэма сацыяльнай адаптацыі “Аватар”. Сістэма тэлепрысутнасці дазволіць арганізоўваць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і парушэннямі мовы комплекс карэкцыйных і сацыяльна-рэабілітацыйных мерапрыемстваў. Яна заснавана на выдаленым тэлекіраванні робатам і праектарам, што дазваляе арганізоўваць стасункі ў дыялогавым рэжыме, цікавым абодвум бакам.

А вось праект “Метадычнае суправаджэнне карэкцыйна-развіваючай работы з дзецьмі з кахліярнымі імплантантамі” тэарэтычна абгрунтаваны і распрацаваны як сродак развіцця сувязнога дыялагічнага і маналагічнага маўлення дзяцей з парушэннем слыху дашкольнага ўзросту.

Праект “Атрыманне духмяных рэчываў са шкіпінару з жывіцы” -- сінтэз духмяных рэчываў з прадуктаў хімічнай перапрацоўкі нафты, торфу з мэтай далейшага выкарыстання ў якасці араматызатараў у харчовай, парфумерна-касметычнай і фармацэўтычнай прамысловасці для атрымання мыйных сродкаў і касметычных вырабаў.

Для пераможцаў і ўдзельнікаў будзе арганізавана бізнес-школа на базе Маладзёжнай сацыяльнай службы ўжо ў пачатку лютага.

Пераможцам гарадскога этапу будуць уручаны дыпломы і каштоўныя прызы ад Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ. Яны прадставяць сталіцу на рэспубліканскім этапе маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».