Вы тут

Лаўроў здзіўлены шуміхай у СМІ вакол Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы


Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі для расійскіх і замежных журналістаў заявіў, што здзіўлены той шуміхай, якая ўзнята ў СМІ апошнім часам вакол Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, перадае БЕЛТА.


"Што датычыцца Саюзнай дзяржавы, то я проста здзіўляюся той шумісе, якая вакол гэтай тэмы, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы - адкрыты, ён ёсць у доступе, з ім можна было азнаёміцца і тады, калі ён быў падпісаны, і цяпер можна асвяжыць у памяці", - сказаў Сяргей Лаўроў, адказваючы на пытанне нямецкай журналісткі.

Расійскі міністр адзначыў, што 20 гадоў таму ў дагавор было ўнесена многае з таго, што ў той час аб'яднала Беларусь і Расію і пабудзіла стварыць Саюзную дзяржаву. "Там прадугледжана было і прыняцце канстытуцыйнага акта, і стварэнне саюзнага парламента і Суда Саюзнай дзяржавы, - нагадаў ён. - Гэта ў той час было добраахвотна ўзгоднена паміж Масквой і Мінскам. З цягам часу, вядома, стала зразумела, што ні агульнай канстытуцыі, ні агульнага парламента, ні агульнага суда пакуль, напэўна, стварыць не ўяўляецца магчымым. Але і мы на гэтым зусім не настойваем. Мы гаварылі з нашымі беларускімі калегамі ў час апошніх кантактаў нашых прэзідэнтаў аб тых палажэннях саюзнага дагавора, якія ў адрозненне ад агульнай канстытуцыі, агульнага парламента, агульнага суда датычацца канкрэтных практычных рэчаў у сферы эканомікі і гандлю".

Паводле слоў Сяргея Лаўрова, з беларускімі партнёрамі не было асаблівых рознагалоссяў адносна неабходнасці паглядзець, як бакі могуць выканаць практычныя канкрэтныя рэчы ў эканамічнай і фінансавай сферах. "Была створана рабочая група па рашэнні прэзідэнтаў Расіі і Беларусі. Яна ўзначальваецца міністрамі эканомікі і ўпаўнаважана займацца тым, аб чым я цяпер сказаў", - дадаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».