Вы тут

Прэзідэнт Зімбабвэ прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь


Пачаўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы. У аэрапорце высокага госця сустракалі кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман і намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, перадае БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Эмерсанам Мнангагвам 17 студзеня. Сустрэча пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў, перспектыўныя напрамкі для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння, перш за ўсё ў сферы гандлю і інвестыцый, рэалізацыі сумесных праектаў. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

Афіцыйны візіт Прэзідэнта Зімбабвэ прадугледжвае змястоўную дзелавую праграму, яго сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.