Вы тут

YouTube забараніў публікаваць небяспечныя чэленджы і флэшмобы


Пасля абнаўлення правілаў YouTube карыстальнікам забаранілі выкладаць відэа з чэленджаў і флэшмобаў, выкананне якіх можа прывесці да сур'ёзных траўмаў або смерці.


У якасці прыкладу адміністрацыя відэахостынгу прывяла Tide Pods Challenge, калі людзі спрабуюць пракусіць капсулу для мыцця, і Fire Challenge, калі на кароткі час на чалавечае цела выліваецца гаручая вадкасць і падпальваецца на кароткі час.

Акрамя таго, пад забарону патрапілі відэа з розыгрышамі, у якіх людзі думаюць, што ім пагражае небяспека, ці такая небяспека сапраўды існуе, асабліва, калі на відэа бачны дзеці.

Адміністратары далі карыстальнікам два месяцы на тое, каб змяніць свой апублікаваны кантэнт. Пасля заканчэння гэтага тэрміну за парушэнне правілаў відэа будуць выдаляцца, а аўтар атрымліваць папярэджанне. Пасля трох такіх папярэджанняў канал з усімі відэа будзе блакавацца.

novayagazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».