Вы тут

У сталіцы затрымалі 60-гадовага злодзея: ён скраў 10 долараў і ўпрыгажэнні


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС г. Мінска затрымалі непрацуючага раней судзімага жыхара горада, які здзейсніў крадзеж дзесяці долараў, а таксама срэбраных бранзалета і ланцужка.


Было ўстаноўлена, што 60-гадовы мужчына, прыйшоў у адну з устаноў сталіцы, убачыў кампанію маладых людзей і падсеў да іх. Пасля сумеснага распіцця спіртных напояў грамадзянін скраў у сваіх новых знаёмых грошы і ўпрыгажэнні. Агульная сума ўрону склала 90 рублёў. Зламысніка затрымалі па месцы жыхарства, маёмасць і грошы былі канфіскаваны. Набытае злачынным шляхам мужчына планаваў здаць у ламбард. За крадзеж грамадзянін можа быць пакараны грамадскімі работамі, штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да чатырох гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА 

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.