Вы тут

У Беларусі запусцілі першы магістральны нафтапрадуктаправод


У Беларусі запусцілі першы магістральны нафтапрадуктаправод Наваполацк - Фаніпаль. Нафтапрадуктаправод агульнай працягласцю 292 км пачаў працаваць у поўным аб'ёме, перадае БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

Нафтапрадуктаправод дае магчымасць пастаўляць дызельнае паліва і бензін трубаправодным транспартам ад ААТ "Нафтан" да складоў захоўвання нафтапрадуктаў "Беларуснафты" ў Крулеўшчыне Віцебскай вобласці і ў Фаніпалі Мінскай вобласці.

Яго першы ўчастак у пачатку 2017 года звязаў наваполацкі "Нафтан" і нафтабазу ў Крулеўшчыне. Пабудаваны другі пускавы комплекс забяспечыць транспарціроўку нафтапрадуктаў у цэнтральную частку краіны - на самую вялікую беларускую нафтабазу ў Фаніпалі. Гэта дасць магчымасць пастаўляць у сталічны рэгіён да 1 млн т аўтамабільнага паліва ў год.

Праект рэалізаваны ААТ "Полацктранснафта Дружба", для якога эксплуатацыя нафтапрадуктаправода з'яўляецца новым відам дзейнасці. Агульны кошт інвестпраекта склаў больш за Br70 млн. Паводле ацэнак, укладанні могуць акупіцца за 5-7 гадоў.

Як адзначыў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, першы нафтапрадуктаправод - гэта стратэгічны праект для ўсёй галіны, паколькі ён дае магчымасць забяспечваць транспарціроўку паліва аператыўна і з найменшымі затратамі. Прычым нафтабаза ў Фаніпалі можа забяспечваць не толькі сталіцу і Мінскую вобласць, але і, напрыклад, асобныя рэгіёны Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

Намеснік генеральнага дырэктара ВА "Беларуснафта" Сяргей Каморнікаў удакладніў, што кошт прапампоўкі паліва з Наваполацка да Фаніпаля па нафтапрадуктаправодзе прыкладна на 25 працэнтаў ніжэйшы, чым пры дастаўцы чыгуначным транспартам.

Адказваючы на пытанне аб праектаванні такіх аб'ектаў у будучым, Сяргей Каморнікаў сказаў, што ўжо доўгі час абмяркоўваецца магчымасць будаўніцтва так званага паўднёвага прадуктаправода - ад Мазырскага НПЗ у бок Польшчы праз нафтабазы ў Пінску, Кобрыне, населеным пункце Бярнады-Прылукі працягласцю каля 550 км. Аднак канчатковага рашэння пакуль не прынята. Пытанне знаходзіцца на стадыі эканамічнага абгрунтавання інвестыцый.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.