Вы тут

Абноўлены цір прыняў першыя спаборніцтвы


Адзін з аб'ектаў ІІ Еўрапейскіх гульняў — спартыўна-стралковы комплекс імя Цімашэнкі — аднавіў сваю работу пасля рэканструкцыі

Цяпер цір адпавядае высокім стандартам і дае магчымасць праводзіць самыя буйныя міжнародныя турніры. Падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў за ўзнагароды форуму тут паспрачаюцца майстры кулявой стральбы. Урачыстую цырымонію адкрыцця аб'екта наведалі афіцыйныя асобы, у тым ліку з Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, аб'ект, які быў узведзены ў Мінску ў 1971 годзе, размяшчаецца на праспекце Незалежнасці і носіць імя двойчы Героя Савецкага Саюза Сямёна Канстанцінавіча Цімашэнкі.


Спартыўна-стралковы комплекс выгадаваў вялікую колькасць беларускіх стралкоў, спартсменамі, якія выраслі ў гэтых сценах, заваявана больш за 30 залатых медалёў на спаборніцтвах сусветнага ўзроўню.

У дзень адкрыцця комплексу пасля рэканструкцыі стартавалі спаборніцтвы на Кубак Беларусі. У першым этапе кубкавых стартаў сезона-2019 прынялі ўдзел 185 стралкоў з розных рэгіёнаў краіны. Характэрна, што не абышлі яго сваёй увагай наймацнейшыя прадстаўнікі нацыянальнай каманды Беларусі — Віталь Бубновіч, Юрый Шчарбацэвіч, Ілья Чаргейка, Святлана Шчарбацэвіч, Марыя Мартынава і іншыя. Адзначым, што спаборніцтвы з'яўляліся адборачнымі да этапу Кубка свету, які хутка адбудзецца ў Індыі.

Нагадаем, удзельнікі спаборніцтваў па стральбе кулявой на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску разыграюць 13 камплектаў медалёў. Пераможцам у алімпійскіх відах праграмы дастануцца квоты на летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа. Тэставыя мерапрыемствы да мультыспартыўнага форуму-2019 пройдуць у Мінску ў маі. Плануецца, што ўдзел у іх возьмуць і замежныя стралкі.

У тэму

Фонд «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» заключыў дагаворы аб супрацоўніцтве з трыма арганізацыямі беларускай дыяспары з Літвы і Італіі. Сваю дапамогу ў справе інфармацыйнага прасоўвання і прыцягнення ўвагі міжнароднай грамадскасці, у тым ліку беларускай дыяспары за мяжой, да ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года акажуць Беларускі культурны цэнтр «Крок» (Вісагінас, Літва), Беларуская абшчына «Крыніца» (Клайпеда, Літва) і культурная асацыяцыя «BЕLLАRUS» (Неапаль, Італія). Подпісы пад адпаведнымі дакументамі паставілі кіраўнік «BЕLLАRUS» Таццяна Пумпулева, кіраўнік «Крока» Алег Давідзюк, старшыня «Крыніцы» і ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Клайпедзе Мікалай Логвін, а таксама дырэктар Дырэкцыі Георгій Катулін.

— Удалым прыкладам супрацоўніцтва з літоўскім бокам з'яўляецца праект па арганізацыі міжнароднага Марафона дружбы Гродна — Друскінінкай. Ён атрымаў сваё развіццё, і ў выніку стаў праводзіцца велапрабег па аналагічным маршруце, які набывае ўсё большую папулярнасць. Што да ўзаемадзеяння з італьянскімі партнёрамі, то з імі ў нас склаліся цесныя сувязі з часоў падрыхтоўкі да зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года ў Турыне. Акрамя таго, штаб-кватэра Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў знаходзіцца ў Рыме, — звярнуў увагу ўдзельнікаў дзелавой сустрэчы Георгій Катулін. — З дапамогай арганізацый беларускай дыяспары мы спадзяемся пашырыць дасведчанасць людзей у розных краінах аб такім праекце, як ІІ Еўрапейскія гульні.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.