Вы тут

Ліцэісты БДУ паспяхова выступілі на міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе


Навучэнцы Ліцэя БДУ заваявалі шэсць медалёў і ўдастоіліся дыплома III ступені ў камандным заліку на XV Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе школьнікаў па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы ў Алматы (Казахстан).


Залаты медаль па матэматыцы — на рахунку адзінаццацікласніка Уладзіслава Зверыка. Яго аднакласнікі Аляксандр Каленчыц, Міхаіл Макей і Аляксей Быкаў занялі п'едэстал па фізіцы, заваяваўшы “золата”, “серабро” і “бронзу” адпаведна. Па інфарматыцы залатым медалём узнагародзілі дзесяцікласніка Сяргея Процкага, а бронзавым прызёрам  стаў адзінаццацікласнік Ігар Балюк.

Кіраўнікамі каманды выступілі настаўнік матэматыкі Ліцэя БДУ Таццяна Бахціна і чацвёртакурснік фізічнага факультэта Арцём Піваварчык.

Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел 540 школьнікаў у складзе 82 каманд з 16 краін.

Міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда праводзіцца ў гонар вядомага казахскага акадэміка і выдатнага вучонага-матэматыка Арымбека Жаўтыкава. Унікальнае інтэлектуальнае спаборніцтва працягвае традыцыі ўсесаюзных алімпіяд і дае ўдзельнікам унікальны шанц для далейшага росту ў вывучэнні дакладных навук.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.