Вы тут

Ахвярамі выбуху ў Сірыі сталі чацвёра амерыканцаў


У Сірыі, як мяркуецца, у выніку нападу смяротніка, загінулі чацвёра амерыканцаў, у тым ліку двое вайскоўцаў, паведаміла Цэнтральнае камандаванне ЗША.


Таксама сярод загінулых - грамадзянскі супрацоўнік міністэрства абароны і найміт, які працаваў на амерыканскую армію, гаворыцца ў заяве ведамства і адзначаецца, што яшчэ трое вайскоўцаў атрымалі раненні.

"Згодна з першапачатковым паведамленням, людзі пацярпелі ад выбуху. Праводзіцца расследаванне", - паведаміла цэнтральнае камандаванне ЗША.

Адказнасць за напад ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".

У заяве ІД гаворыцца, што адзін з яе членаў падарваў сябе побач з амерыканскім патрулём у горадзе Манбідж, занятым курдамі.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.