Вы тут

ЗША пачынаюць выхад з дамовы аб РСМД 2 лютага


2 лютага ЗША прыпыняць выкананне сваіх абавязацельстваў па Дагаворы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Тады ж пачнецца шасцімесячны тэрмін, па заканчэнні якога ЗША выйдуць з ДРСМД канчаткова.


Вашынгтон прыпыніць выкананне Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) 2 лютага. Пра гэта заявіла намеснік дзяржсакратара ЗША па кантролі за ўзбраеннямі і міжнароднай бяспекі Андрэа Томпсан на брыфінгу ў штаб-кватэры НАТА ў Брусэлі ў сераду, 16 студзеня.

ЗША абвінавачваюць Маскву ў тым, што яе ракета 9М729 парушае дамову РСМД. "Парушэнні не павінны заставацца без наступстваў. Як я сказала расійскім суразмоўцам, у Расіі ёсць выбар: альбо пакінуць сваю ракетную сістэму, якая парушае дамову, альбо захаваць дамову аб РСМД. І адно, і другое разам - немагчыма", - заявіла Томпсан. Напярэдадні яна правяла сустрэчу ў Жэневе з намеснікам кіраўніка МЗС РФ Сяргеем Рябковым. У пачатку снежня дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа даў Расіі 60 дзён на тое, каб яна вярнулася да выканання ДРСМД. Гэты тэрмін скончыцца 2 лютага. Томпсан пацвердзіла, што ў гэты дзень Вашынгтон прыпыніць выкананне сваіх абавязацельстваў па Дагаворы.

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА Кэй Бэйлі Хатчысан удакладніла, што 2 лютага пачнецца шасцімесячны тэрмін, падчас якога яе краіна будзе заставацца бокам ДРСМД. ЗША выйдуць з дамовы толькі па яго заканчэнні.

dw.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».