Вы тут

У Віцебску аўтобус урэзаўся ў агароджу маста


У Віцебску 17 студзеня раніцай у раёне моста «Металістаў» рэйсавы аўтобус «МАЗ» здзейсніў наезд на бетонную агароджу, паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.


Рухаючыся па маршруце нумар 26 «Ціраспаль - Руба», кіроўца 1961 года нараджэння пры спуску з маста «Металістаў» убачыў наперадзе тэхніку па ўборцы снегу. Пры тармажэнні аўтобус занесла на сустрэчную паласу і адбылося сутыкненне з агароджай. У аўтобусе знаходзілася каля 20 пасажыраў, з якіх ніхто не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».