Вы тут

Суд па справе аб карупцыі ў сістэме Мінлясгаса пачаўся ў Мінску


Суд Цэнтральнага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы аб карупцыі ў сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі, перадае БЕЛТА.


Перад судом паўсталі 15 абвінавачаных. Сярод іх былыя службовыя асобы сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі і прадпрымальнікі. У залежнасці ад здзейсненага злачынства, іх дзеянні кваліфікаваныя як хабарніцтва, ухіленне ад выплаты падаткаў, ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў.

  • Як паведамлялася, злачынная схема заключалася ў тым, што высакаякасныя піламатэрыялы пад выглядам нізкагатунковай сыравіны, фактычна дроў, праз пасрэдніцкія фірмы прадаваліся за мяжу, у асноўным у краіны Балтыі. Адтуль піламатэрыялы прадавалася ў іншыя дзяржавы па цэнах, адпаведных прадукцыі высокай якасці. Такса была ўсталноўлена ў памеры ад двух да пяці еўра за адзін кубаметр піламатэрыялаў. Усяго за год такім чынам за мяжу сыходзіла 36 тыс. кубоў.
  • Злачынную схему экспарту высакаякасных піламатэрыялаў пад выглядам нізкагатунковай сыравіны раскрыў КДБ. У студзені 2018 году затрыманым са здабыткам адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны ў Віцебскай вобласці. Хабар яму перадаваў прадпрымальнік, былая службовая асоба Міністэрства лясной гаспадаркі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.