Вы тут

Мінскі школьнік асуджаны да 6 гадоў за напад на бацьку з нажом


Мінскі школьнік асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі за спробу забойства бацькі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.


Судом Ленінскага раёна Мінска 14-гадовы навучэнец адной са сталічных школ сёння прызнаны вінаватым у замаху на забойства бацькі. Паводле ч.1 арт. 14 і ч.1 арт. 139 КК, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.

Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Па дадзеных следства, паміж 14-гадовым хлопчыкам і яго 52-гадовым бацькам на працягу некалькіх гадоў развіваўся канфлікт. 24 верасня школьнік нанёс мужчыну некалькі удараў нажом. Бацька аказаў супраціў, змог выбіць нож і звярнуўся ў хуткую дапамогу. З цяжкімі траўмамі ён быў шпіталізаваны. У гэты ж дзень падлетак быў затрыманы.

Раней непаўнагадовы да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Згодна з вынікамі комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай спецыялістамі ДКСЭ, падлетак не знаходзіўся ў стане афекту і мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.