Вы тут

Беларусь чакае значнага прагрэсу ў супрацоўніцтве з Зімбабвэ


Кіраўнік дзяржавы падвёў вынікі перамоў з зімбабвійскай дэлегацыяй на чале з Прэзідэнтам краіны падчас выступу перад прадстаўнікамі СМІ.


Фота: БЕЛТА

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь разглядае Зімбабвэ як важнага партнёра ў рэгіёне Паўднёвай Афрыкі. Адносіны паміж дзвюма краінамі можна ахарактарызаваць як дружалюбныя і ўзаемавыгадныя.

"У мінулым годзе мы ўжо заключылі шматмільённыя кантракты на пастаўку беларускай тэхнікі МАЗ, МТЗ і "Гомсельмаш" у Зімбабвэ з выкарыстаннем механізмаў экспартнага крэдытавання і ў хуткім часе чакаем пачатку паставак. Гэтая тэхніка вельмі патрэбна ў Зімбабвэ, без гэтай тэхнікі немагчымая мадэрнізацыя эканомікі, якую намеціў Прэзідэнт, — адзначыў ён. — Мы імкнемся рухацца далей і прыйсці да больш сучасных і шматпланавых эканамічных адносін, чым проста гандаль".

З гэтай мэтай бакі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі ў Зімбабвэ інвестыцыйных і сумесных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, транспартнай інфраструктуры, энергетыкі, геолагаразведкі і здабычы карысных выкапняў.

Беларусь зацікаўлена ў прасоўванні сваіх паслуг, тэхнікі і абсталявання ў рамках розных праектаў. Пра абсталяванне вельмі шмат казаў прэзідэнт Зімбабвэ, асабліва ў сферы горна-здабываючай прамысловасці. Наша краіна гатова да стварэння машынабудаўнічага прадпрыемства і мяса-малочнага комплексу, да развіцця дарожнай інфраструктуры і распрацоўкі радовішчаў карысных выкапняў, да супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, аховы здароўя.

"Мы зыходзім з таго, што нарошчванне і дыверсіфікацыя беларускага экспарту ў Зімбабвэ павінны адказваць агульным інтарэсам, у тым ліку спрыяць эканамічнаму развіццю краіны. Перад нашымі партнёрамі востра стаяць задачы па індустрыялізацыі краіны, развіцці сельскай гаспадаркі, падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў", — расказаў Прэзідэнт. Такі падыход беларускі бок лічыць узаемавыгадным і бяспройгрышным для абодвух партнёраў.

На думку беларускага лідара, неабходна таксама наладзіць і ў далейшым падтрымліваць устойлівыя бізнес-сувязі па лініі гандлёва-прамысловых палат і асацыяцый дзелавых колаў. Ён таксама пажадаў Прэзідэнту Зімбабвэ і дэлегацыі рашучасці дзеянняў па пераадоленні праблем, а працавітаму зімбабвійскаму народу — цярпення і мужнасці.

Па выніках перамоў было падпісана восем дакументаў:

Дагавор паміж Беларуссю і Зімбабвэ аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж МЗС Беларусі і Міністэрствам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ аб правядзенні палітычных кансультацый і Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Зімбабвэ аб супрацоўніцтве ў сферы сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій.

Акрамя таго, гэта Мемарандум аб узаемаразуменні паміж БНТУ і Міністэрствам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Зімбабвэ аб супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхналагічнага развіцця і інавацыйных праграм, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж БДУ і Міністэрствам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Зімбабвэ аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і адукацыі і Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі і Міністэрствам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Зімбабвэ аб супрацоўніцтве ў сферы навукова-тэхнічных распрацовак і інавацыйных праграм ва ўстановах політэхнічнай і прафесійнай адукацыі ў Зімбабвэ.

Яшчэ бакі паставілі подпісы пад Мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам зямель, сельскай гаспадаркі, водных рэсурсаў, клімату і сельскіх паселішчаў Зімбабвэ аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і Мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрствам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Зімбабвэ аб супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.

Грамадства

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Жанчыну, якая здолела не толькі вярнуць дзіця з прытулку, але і далей выхоўвае яго, знайсці аказалася не проста. 

Грамадства

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Люты больш нагадвае пазачарговы вясновы месяц.

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».