Вы тут

Выстава, прысвечаная Вадохрышчу, адкрыецца 18 студзеня


Напярэдадні вялікага праваслаўнага свята ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца адкрыццё выставы “Сведкі вечнасці” твораў іканапісу з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.


На ёй дэманструюцца трыццаць твораў сакральнага жывапісу, у тым ліку іконы “Маці Божая Адзігітрыя Бялыніцкая” (сярэдзіна XVII ст.), “Мадонна з Дзіцем у вянку” (канец XVII ст.), “Хрышчэнне ў Іардане” (першая чв. XIX ст.), а таксама старадрукі з калекцыі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Выстава будзе працаваць да канца сакавіка 2019 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?