Вы тут

У Прынёманні зніжаюцца аб'ёмы будаўніцтва жылля


Такі працэс назіраецца ўжо некалькі гадоў, адзначаюць у КДК Гродзенскай вобласці. Калі ў 2014 годзе было здадзена 661 тысяча «квадратаў» жылля, то за 11 месяцаў мінулага года ўведзена ў эксплуатацыю толькі 356 тысяч метраў, што складае 74 % ад гадавога плана. Гэта прывяло да значнага павелічэння чэргаў на кватэры.


Будаўніцтва жылля з'яўляецца адной з галоўных дзяржаўных праграм у краіне. Згодна з ёй, у рэспубліцы да 2020 года прадугледжана забяспечыць насельніцтва жыллём з разліку 27,3 квадратнага метра на чалавека. У Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе ўдалося перавысіць гэты паказчык і дасягнуць 29,7 «квадрата» на чалавека. Разам з тым у рэгіёне не забяспечваецца будаўніцтва запланаваных аб'ёмаў агульнай плошчы жылля. У выніку павялічылася чарга грамадзян, якія маюць патрэбу на паляпшэнне жыллёвых умоў, у тым ліку шматдзетных сем'яў.

Па словах старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоля Дарожкі, з дзяржаўнай падтрымкай пабудавана толькі 70 % гадавога плана. Нізкія тэмпы назіраюцца ў большасці раёнаў Гродзенскай вобласці, а некаторыя наогул не прыступалі некалькі гадоў да будаўніцтва такога жылля.

За 9 месяцаў мінулага года кошт аднаго «квадрата» жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, склаў па вобласці 882 рублі. Аднак у шэрагу раёнаў гэты паказчык значна вышэйшы, што недапушчальна. Як вядома, кошт аднаго «квадрата» не павінен перавышаць сярэднямесячны заробак.

Выяўлены і іншыя недахопы. Калі яшчэ два гады таму ў вобласці не назіралася выпадкаў будаўніцтва жылля з зацягваннем нарматыўных тэрмінаў, то ў 2018-м выяўлена 12 такіх дамоў, з іх 9 ужо ўведзены ў эксплуатацыю.

Выклікаюць нараканні навасёлаў і шматлікія дэфекты. Анатоль Дарожка падкрэсліў, што колькасць такіх зваротаў у дзяржаўную інспекцыю ў параўнанні з папярэднім годам удвоілася. Праверкі паказалі, што ўсе звароты абгрунтаваныя і маюць патрэбу ў іх разглядзе.

Згодна з вынікамі інтэрнэт-апытання, якое было праведзена КДК па ацэнках якасці жыллёвага будаўніцтва, 87 % рэспандэнтаў заявілі аб наяўнасці заўваг падчас здачы жылога дома. Пераважная большасць (93 %) выявіла дэфекты будаўніцтва падчас эксплуатацыі, 85 % заявіла аб праблемах, з якімі сутыкнуліся падчас ліквідацыі гэтых недахопаў падраднымі арганізацыямі. Пры гэтым многія скаргі не вырашаюцца на раённым узроўні, меры ў большасці выпадкаў прымаюцца толькі пасля звароту ў Камітэт дзяржкантролю.

У тэму

Магчыма, сітуацыю з жыллёвымі чэргамі палепшыць узвядзенне жылога мікрараёна ў Гродне на месцы былога ваеннага гарадка па вуліцы Лідскай.

Ужо закладзены першы пяціпавярховы дом, на чарзе — два сяміпавярховыя. Новы штрых — высоткі. На месцы былых боксаў для тэхнікі з'явяцца тры 19-павярховыя дамы. Высоткі становяцца новым кірункам забудовы цэнтра горада.

Усяго тут будзе пабудавана 1620 кватэр. Таксама з'явяцца гандлёва-грамадскі цэнтр, дзіцячы сад, спартыўныя пляцоўкі, стадыён, малыя архітэктурныя формы.

Як паведамілі ва ўпраўленні архітэктуры гарвыканкама, праект распрацаваны з улікам новай канцэпцыі гарадскога будаўніцтва. Гэта значыць, што дваровыя тэрыторыі будуць вызвалены ад аўтамабіляў, а паркоўкі размесцяцца па перыметры забудовы. У горадзе вядзецца будаўніцтва яшчэ некалькіх жылых комплексаў.

Маргарыта Ушкевіч

Загаловак у газеце: Наваселле пад пагрозай?

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.