Вы тут

У Мінску адбудзецца першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці


У Форуме прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, эканомікі, працы і сацыяльнай абароны, энергетыкі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Нацыянальнай акадэміі навук, Парка высокіх тэхналогій, прамысловых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, а таксама грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Акрамя таго, удзельнікамі мерапрыемства стануць прадстаўнікі агенцтваў ААН і міжнародныя эксперты. Усяго форум збярэ каля 400 чалавек.


На форуме будзе прадстаўлены нацыянальны вопыт Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Панэльныя дыскусіі пройдуць па некалькіх тэматычных кірунках: устойлівы эканамічны рост як умова забеспячэння высокага ўзроўню жыцця беларускага народа; забеспячэнне экалагічнай бяспекі, захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў; паляпшэнне якасці жыцця праз здароўе, запатрабаваную адукацыю, годную працу.

Удзельнікі абмяркуюць магчымасці больш эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу ўзаемадзеяння грамадства, бізнесу і ўлады для ўстойлівага развіцця, ролю прадпрымальніцтва ва ўстойлівым развіцці рэгіёнаў, перспектывы глабальнага партнёрства ў мэтах устойлівага развіцця. Размова пойдзе аб мерах па барацьбе са змяненнем клімату, рацыянальным выкарыстанні водных рэсурсаў, эфектыўнай занятасці, пашырэнні правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, гендарнай роўнасці і іншым.

Асаблівая ўвага будзе аддадзена пытанням лічбавізацыі як драйвера эканамічнага росту. Асобна абмяркуюць трансфармацыю энергетычнай сістэмы ў мэтах устойлівага развіцця. Будзе прадстаўлена нацыянальная платформа справаздачнасці па Мэтах устойлівага развіцця і паказчыкі МУР. Адбудзецца таксама прэзентацыя праекта «Садзейнічанне Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця».

Загаловак у газеце: Ёсць чым пахваліцца і што абмеркаваць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.