Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


Ад пераезду да пераезду

Дванаццаты раз за 14 гадоў змяняючы месцы жыхарства, сям'я Бараковых апынулася ў Астраўцы. Муж, жонка і сын аселі тут два гады таму. Ці надоўга, цікавіўся карэспандэнт «Астравецкай праўды».

Фота: оstrоvеts.bу

Орша, Віцебск, Мазыр, сталіца... родных гарадоў у Бараковых цяпер шмат. Галіна кажа, што была гатова да такога: замуж выходзіла за афіцэра. Маладыя пазнаёміліся на адным з мерапрыемстваў БРСМ, у той час Вячаслаў служыў у Оршы. Яго будучая жонка вучылася ва ўніверсітэце ў Віцебску, планавала пайсці ў магістратуру і аспірантуру, а потым застацца працаваць выкладчыкам. Але пажаніліся, нарадзілі Ваню — і ўся кар'ера адышла на другі план.

Калі пачалі будаваць АЭС, для яе аховы была створана воінская часць 7434, куды прыехаў служыць і Вячаслаў. Сям'я Бараковых ужо лічыць сябе мясцовымі жыхарамі, праўда, наколькі тут затрымаюцца, не загадваюць. «Здавалася, у Мінску мы аселі надоўга: з'явілася жыллё, наладзіўся быт... Але «аддадзены загад» — і мы зноў сарваліся і паехалі», — кажа Галіна.

Сям'я імкнецца наведваць усе спартыўныя мерапрыемствы і раённыя святы. У выхадныя ходзяць у спартзалу, катаюцца на лыжах, каньках ці веласіпедзе. Падчас адпачынку ездзяць да сваіх бацькоў і любяць вандраваць па Беларусі.


Будзьце пільныя

Таццяну Капцэвіч узнагародзілі за аказанне садзеяння ў своечасовым выяўленні злачынца. Грамату ўручыў начальнік аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама Мікалай Семяніцкі, пішуць «Петрыкаўскія навіны».

Раніцай 13 снежня яны з мужам ехалі па справах па аўтадарозе М-10. Недзе паміж Капцэвічамі і Старушкамі праехалі каля цёмнага вялікага прадмета, што ляжаў на ўзбочыне. Знаходка была жудасная — чалавек без прыкмет жыцця. Тут жа патэлефанавалі ў міліцыю. Потым па фрагментах атрымалася высветліць, што ў ДТЗ удзельнічала аўтафура «Вольва». Па відэафіксатарах аператыўнікі вызначылі аўтамабіль і кіроўцу.

Шмат гадоў Таццяна Каваленка працавала начальнікам чыгуначнай станцыі ў Капцэвічах, і ў яе звычку даўно ўвайшло быць пільнай і адказнай у любым выпадку. Жанчына расказала, што гэта сітуацыя — далёка не першая, калі ёй даводзілася мець дачыненне да выяўлення злачынцаў.


Расці па правілах

На гэтым тыдні на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта адкрыўся сучасны вучэбны цэнтр з тэхналагічнымі лініямі па перапрацоўцы агародніны, садавіны і ягад. Туды завіталі журналісты Гродзенскай раённай газеты «Перспектива».

Цэнтр быў створаны ў рамках праекта ЮНІДА на працягу трох гадоў. Яго бюджэт склаў амаль мільён долараў, у тым ліку было закуплена больш за 60 відаў сучаснага абсталявання. Цяпер новы цэнтр будуць выкарыстоўваць і для падрыхтоўкі студэнтаў, і для павышэння кваліфікацыі працаўнікоў АПК. Як расказаў першы намеснік Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, больш за 90 % фермераў вобласці займаюцца земляробствам. Вырошчваюць пераважна бульбу, цукровыя буракі, іншую агародніну, якую трэба перапрацоўваць.

«Значная колькасць плодаагародніннай прадукцыі яшчэ закупляецца за мяжой, — адзначае рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Песціс. — Гэта датычыцца і, здавалася б, такой распаўсюджанай агародніны, як белакачанная капуста. Такая сітуацыя тлумачыцца тым, што некаторыя тэхналогіі яшчэ недастаткова эфектыўныя, што ў канчатковым выніку ўплывае на рэнтабельнасць. Цэнтр павінен дапамагчы рашыць і гэтыя праблемы. Дарэчы, спецыялісты змогуць падказаць фермерам, што лепш вырошчваць на тым ці іншым участку зямлі, распрацаваць тэхналогію, падабраць аптымальныя ўгнаенні, сродкі аховы. Усё гэта дазволіць атрымаць экалагічна чыстую прадукцыю, якая будзе адпавядаць сусветным стандартам якасці».

Падрыхтавала Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.