Вы тут

Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў сталіцы з 25 лютага па 3 сакавіка


Чарговы, 19-ы па ліку гастранамічны тыдзень, прысвечаны стравам беларускай кухні, пройдзе ва ўстановах сталіцы з 25 лютага па 3 сакавіка, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, піша minsknews.by.


Фота: usovski.livejournal.com

У розных па фармаце і цэнавай катэгорыі ўстановах Мінска прапануюць аднолькавае меню з пяці страў беларускай кухні, якія будуць гатаваць па адзінай рэцэптуры і прадаваць па аднолькавай цане. Мэта мерапрыемства - прыцягнуць увагу гараджан і гасцей сталіцы да страў нацыянальнай кухні, а таксама прасоўванне беларускіх культурных традыцый сярод наведвальнікаў кавярняў і рэстаранаў.

У тыдні беларускай кухні могуць удзельнічаць усе жадаючыя ўстановы. Удзел бясплатны і афармляецца ў выглядзе заяўкі, якую трэба запоўніць на афіцыйным сайце ГУСР Мінгарвыканкама да 10 лютага. Падрабязную інфармацыю і правілы ўдзелу ў мерапрыемстве можна даведацца па тэлефонах: (017) 327-41-60, (017) 328-63-92.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.