Вы тут

У Гомелі працуе выстава фотаздымкаў Сяргея Плыткевіча "Планета Беларусь"


Выстава фотаздымкаў Сяргея Плыткевіча "Планета Беларусь" працуе ў музеі гісторыі горада Гомеля, паведамілі ў дзяржаўнай установе, піша БЕЛТА.


Мерапрыемства прымеркавалі да Года малой радзімы. Аэраздымка, панарамныя здымкі, пейзажы, знакавыя архітэктурныя збудаванні - у экспазіцыі прадставяць самыя розныя работы аўтара.

Сяргей Плыткевіч зрабіў больш за сто палётаў над Беларуссю, каб убачыць, сватаграфаваць і паказаць яе хараство. Вынікам сталі фотаальбомы "Нечаканая Беларусь" і "Планета Беларусь". "Цераз нашу краіну праходзіць мноства транспартных артэрый, над ёй пралятаюць авіяпадарожнікі. Аднак Беларусь застаецца загадкавай, як і многія далёкія планеты, - лічаць арганізатары. - Аўтар спадзяецца, што яго погляд на Беларусь будзе цікавым патрабавальнаму наведвальніку".

На адкрыцці фатограф раскажа пра гісторыю стварэння здымкаў, падзеліцца сакрэтамі майстэрства, адкажа на пытанні. Выкананнем беларускіх песень падтрымае атмасферу мерапрыемства народны вакальны ансамбль "Прасніца" ДК "Фестывальны".

Сяргей Плыткевіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў Петрыкаўскім раёне. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у газетах, у 2014 годзе стварыў краязнаўчы партал. Акрамя названых, з'яўляецца аўтарам фотаальбомаў "Мая Беларусь", "Беларуская экзотыка", "Ад Полацка пачаўся свет", "Палессе", "Запаведная Беларусь", здымкаў для мноства даведнікаў, камплектаў паштовак, брашур, плакатаў. Персанальныя фотавыставы Сяргея Плыткевіча праходзілі ў многіх гарадах Беларусі, а таксама ў Пекіне, Маскве, Вроцлаве, Познані, Беластоку, Вільнюсе, Таўраге.

У Гомелі знаёміцца з "Планетай Беларусь" можна будзе да 3 сакавіка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.