Вы тут

Вучоныя падрыхтавалі пяцітомнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці


Беларусам часта не хапае ведаў пра паходжанне і развіццё свайго этнасу. Каб выправіць сітуацыю, у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук ужо не першы год вядуцца даследаванні, звязаныя з такой праблематыкай. Як паведаміў дырэктар гэтага інстытута Вячаслаў Даніловіч, распрацавана канцэпцыя гісторыі беларускай дзяржаўнасці. У новай грунтоўнай працы даследчыкі ўпершыню прадстаўляюць абагуленую гісторыю, дзе расказваецца аб станаўленні дзяржаўнасці ад старажытнасці да нашых дзён.


— У гэтай кнізе паказаны ўвесь той складаны шлях, які прайшлі тысячы пакаленняў беларускага народа, каб сёння жыць у незалежнай рэспубліцы. Беларусь ніколі не была каланіяльнай тэрыторыяй. Беларускі этнас, знаходзячыся ў складзе Кіеўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага,Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, заўсёды выступаў як складальная частка дзяржаваўтрымальнага працэсу. Гэта нам удалося паказаць на аснове найбагацейшага археалагічнага матэрыялу і інфармацыі, выяўленай у архівах краін Еўропы, Расіі. Мы павінны гаварыць, што беларусы — народ, які насуперак усім цяжкасцям захаваў сваю мову, культуру, традыцыі і набыў дзяржаўнасць, — заўважыў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.

Ужо ўбачыў свет першы ілюстраваны том, што ахоплівае часы да канца ХVІІІ стагоддзя, які і быў прадстаўлены навукоўцамі. Над ім працавалі 29 аўтараў, сярод якіх не толькі супрацоўнікі Інстытута гісторыі, але і выкладчыкі вядучых ВНУ краіны.

Вучоныя доўга спрачаліся, што трэба падаваць у гэтым даследаванні, і вырашылі, што нельга не закрануць тыя часы, калі тэрыторыя Беларусі толькі пачала засяляцца. У выданні паказана, як асвойвалася тэрыторыя. Так, дакладна вядома, што першыя людзі тут з'яўляюцца каля ста тысяч гадоў таму, але, дзякуючы найноўшым археалагічным даследаванням, ужо можна сцвярджаць, што на поўдні нашай краіны гэта адбылося прыкладна 250 тысяч гадоў таму. У Іванаўскім раёне адкрыта новае месцазнаходжанне каменных артэфактаў. Гэта адно з самых найстаражытных пасяленняў на тэрыторыі Еўропы.

Археолагамі былі знойдзены і антрапалагічныя матэрыялы, якія далі падставу для рэканструкцыі. І сёння мы можам ведаць, як выглядалі нашы далёкія продкі. У кнізе асвятляюцца ўсе найноўшыя даследаванні беларускіх вучоных.

У выданні навукоўцы даказваюць, што фарміраванне дзяржаўнасці на нашых землях пачынаецца ў ІХ стагоддзі. Уласна, чаму адлік ідзе менавіта з гэтага часу? «Не толькі таму, што летапісец згадвае пра Полацк і плямёны, якія жылі на нашых землях, — заўважае загадчыца цэнтра Інстытута гісторыі Вольга Ляўко. — Сама назва плямён сведчыць, што сфарміраваліся нейкія больш-менш пастаянныя тэрыторыі, на якіх пражывала шчыльна звязанае эканамічнымі і культурнымі інтарэсамі насельніцтва, і яно сябе ўжо ўсведамляла ўладарамі пэўнай тэрыторыі і адстойвала інтарэсы. Да сярэдзіны ІХ стагоддзя гэты працэс ахапіў усю ўсходнюю Еўропу. І тут на гэтым фоне вымалёўваецца тры буйныя цэнтры славянскага насельніцтва — Ноўгарад, Кіеў і Полацк. Неабходна было даказаць, што Полацк быў такім жа раўназначным цэнтрам, як і два іншыя, якія пасля склалі адзіную дзяржаву — Кіеўскую Русь».

Новае выданне павінна стаць настольнай кнігай усіх, хто адказвае за фарміраванне ідэалогіі. Ужо сёння распрацоўваюцца вучэбныя праграмы курсаў па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для студэнтаў ВНУ.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Шлях народа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Жанчыну, якая здолела не толькі вярнуць дзіця з прытулку, але і далей выхоўвае яго, знайсці аказалася не проста. 

Грамадства

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Люты больш нагадвае пазачарговы вясновы месяц.

Грамадства

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Чым Капыльскі раён жыве сёння і якія планы на перспектыву?

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».