Вы тут

У выхадныя злёгку падмарозіць


А ўначы на аўторак чакаецца да мінус 18 градусаў.

З пачатку тыдня ў краіне адзначалася воблачнае з ападкамі надвор'е, а тэмпературны фон утрымліваўся на 1—5 градусаў вышэй за кліматычную норму. У пятніцу захаваецца ў асноўным цёплае надвор'е, але на выхадных тэмпература паветра пачне паступова паніжацца, і на наступным тыдні ўсталюецца марознае надвор'е, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Невялікі мароз будзе і на выхадныя. У суботу і нядзелю чакаецца ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовы снег, будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 градусаў ніжэй за нуль, месцамі пры праясненнях яна панізіцца да 10—12 марозу. Удзень чакаецца ад нуля да мінус 6 градусаў. У панядзелак уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да мінус 10 градусаў, пры праясненнях пераважна па поўдні краіны — 11—14 марозу. Удзень будзе 2—9 марозу.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у аўторак у асобных раёнах краіны чакаецца невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да мінус 12 градусаў, а пры праясненнях — ад мінус 13 да мінус 18 градусаў. Удзень будзе ад мінус 3 да 11 марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?