Вы тут

Не менш за 11 чалавек сталі ахвярамі выбуху ў Калумбіі


Не менш за 11 чалавек загінулі, яшчэ 87 пацярпелі ў выніку выбуху ў кадэцкай школе ў Багоце (Калумбія). Пра гэта паведаміў партал La Opinion, піша iz.ru.


Каля 80 чалавек былі шпіталізаваны. З усіх загінулых на дадзены момант удалося апазнаць толькі чацвярых, у тым ліку грамадзянку Эквадора, якая праходзіла навучанне ў кадэцкай школе.

Выбух адбыўся раніцай 17 студзеня. Джып, начынены выбухоўкай, прарваўся праз пост бяспекі на тэрыторыю навучальнай установы. За рулём знаходзіўся 56-гадовы мужчына, які таксама загінуў. На дадзены момант матывы яго ўчынку невядомыя.

Прэзідэнт Калумбіі абвясціў трохдзённую жалобу па загінулых, а таксама распарадзіўся ўзмацніць кантроль на межах краіны і барацьбу супраць узброеных груповак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».