Вы тут

Правілы прафэтыкі адваката абнавілі ў Беларусі


Правілы прафесійнай этыкі адваката абнавілі ў Беларусі. Новаўвядзенні замацаваны ў пастанове Міністэрства юстыцыі ад 28 снежня 2018 года №227, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У абноўленых правілах, у прыватнасці, удакладняецца, што адвакат не мае права выкарыстоўваць звесткі, атрыманыя ў ходзе перамоваў аб заключэннi мiравога пагаднення, удзелу ў прымірыцельнай працэдуры, медыяцыі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Інфармацыя пра сваю дзейнасць, якая распаўсюджваецца адвакатам і адвакацкай установай, і аказваемыя віды юрыдычнай дапамогі не павінна ўтрымліваць параўнанняў з іншымі адвакатамі і крытыкі іншых адвакатаў, а таксама заяў, намёкаў, двухсэнсоўнасцяў, якія могуць увесці ў зман патэнцыйных кліентаў або выклікаць у іх беспадстаўныя надзеі на паспяховы зыход справы. Раней гэтая інфармацыя не павінна была ўтрымліваць у тым ліку водгукі іншых асоб аб рабоце адваката, зараз гэты момант выключаны.

Акрамя таго, раней у правілах было прапісана, што калі ў выніку канкрэтных абставінаў узнікне неабходнасць аказання юрыдычнай дапамогі асобам з рознымі інтарэсамі, а роўна пры патэнцыйнай магчымасці канфлікту інтарэсаў, адвакаты, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць у адной юрыдычнай кансультацыі, абавязаны атрымаць згоду усіх бакоў канфліктнага адносіны на працяг выканання даручэння і забяспечыць роўныя магчымасці для прававой абароны гэтых інтарэсаў. Зараз гэта патрабаванне выключана.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.