Вы тут

Працягваецца конкурс на лепшы пераклад на беларускую мову верша "Двувершы"


Конкурс на лепшы літаратурны пераклад з рускай на беларускую мову раней невядомага верша Максіма Багдановіча "Двувершы" стартаваў 18 студзеня, паведамляе БЕЛТА.


Арганізатарамі праекта выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Інстытут сусветнай літаратуры імя А.М. Горкага Расійскай акадэміі навук, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча"), грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

Удзельнікамі могуць стаць асобы, якія дасягнулі 16 гадоў, незалежна ад нацыянальнасці і грамадзянства. Заяўкі прымаюцца па 18 сакавіка ўключна. З палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца тут

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 2 красавіка 2019 года, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У якасці прызоў ад Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы будуць прадастаўлены камплекты кніг, якія стануць добрым папаўненнем дамашняй бібліятэкі.

Раней невядомы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча знайшла намеснік дырэктара інстытута сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай акадэміі навук Дар'я Маскоўская. Менавіта яна знайшла ў архівах студэнцкі сшытак класіка, датаваны ім самім 1913-1914 гадамі - тады малады паэт жыў у Яраслаўлі і вучыўся ў Дзямідаўскім ліцэі.

Знаходка стала сапраўднай сенсацыяй. Бо гэты сшытак беларускія даследчыкі шукалі амаль 100 гадоў, ён згадваецца ў перапісцы Максіма Горкага. Характэрна, што ўвесь гэты час ён знаходзіўся ў архіве і проста трапіў не ў тую папку. Акрамя таго, ён аказаўся не сшыткам у звычайным разуменні гэтага слова, а некалькімі самаробна склеенымі лістамі. Што не толькі не прымяншае яго значнасці, а наадварот, нават узмацняе яе: хутчэй за ўсё, гэтыя папяровыя лісткі клеіў сам Максім Багдановіч.

Невядомы верш класіка "Двувершы" напісаны на рускай мове. Прычым Максім Багдановіч адзначыў, што гэта - пераклад з беларускай мовы. Аднак, паводле запэўненняў даследчыкаў, беларускамоўны арыгінал твора нідзе і ніколі не публікаваўся. Урэшце, як і яго рускамоўны варыянт.

Аб знаходцы стала вядома ў лістападзе мінулага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.