Вы тут

Юных танцораў з шасці краін збярэ фестываль у Мінску


Другі міжнародны фестываль-конкурс лаўрэатаў у галіне сучаснага харэаграфічнага мастацтва "ZA ГРАНЬЮ" пройдзе ў Мінску 8-10 лютага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.


Фота: baletka.by

Усіх, каму цікава харэаграфічнае мастацтва, запрашаюць у Мінскі палац прафсаюзаў, дзе збярэцца тысяча танцораў з шасці краін. "Гэта самыя моцныя харэаграфічныя калектывы з удзельнікамі ад 6 да 25 гадоў, уладальнікі Гран-пры і лаўрэаты першай ступені з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Кітая, - адзначылі арганізатары. - Так мы ўмацоўваем творчыя сувязі паміж калектывамі і краінамі, папулярызуем фестывальны рух у харэаграфіі".

Судзіць выступленні канкурсантаў будуць прафесіяналы з ліку заслужаных харэографаў і дзеячаў культуры Расіі, Беларусі і Украіны.

Як інклюзіўны элемент у праграму ўключана унікальная намінацыя - "Рух сэрцам". У ёй на фестывалі выступяць дзіцячыя харэаграфічныя калектывы з Беларусі і Расіі з парушэннем слыху. Яны пакажуць, як мастацтва выходзіць за мяжы магчымага, як пачуць танец і стаць яго часткай нават насуперак сваёй прыродзе.

Акрамя таго, у праграму мерапрыемстваў 10 лютага ўключаны тры майстар-класа ад прафесійных харэографаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?