Выстава твораў іканапісу адкрылася сёння ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнай акадэміі навук.
Выстава "Сведкі вечнасці" прымеркавана да аднаго з найважнейшых хрысціянскіх свят - Вадохрышча. Наведвальнікам будуць прадэманстраваны 30 твораў сакральнага жывапісу, у тым ліку абразы "Маці Божая Адзігітрыя Бялыніцкая" (сярэдзіна XVII ст.), "Мадонна з дзіцем у вянку" (канец XVII ст.), "Хрышчэнне ў Іардане" (першая чвэрць XIX ст.) Гэта абразы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.
Выстава будзе працаваць да канца сакавіка.
Брудныя бізнес-гульні.
Кібермахляроў адлоўліваюць цэлымі «пачкамі».
Маніторым «галоўны зімовы прадукт».
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.