Вы тут

Захваральнасць на ВРІ ў Беларусі знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні


Захваральнасць на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі на тэрыторыі Беларусі, паводле даных маніторынгу, знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.


Фота: mordovmedia.ru

Захваральнасць абумоўлена пераважна вірусамі негрыпознай этыялогіі (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рэспіраторна-сінцытыяльныя вірусы, бокавірусы). Сярод захварэўшых удзельная вага дзяцей да 18 гадоў - 62,7 працэнта.

Разам з тым, па выніках лабараторных даследаванняў, адзначаюцца адзінкавыя выпадкі вылучэння вірусаў грыпу А (H1N1, H3N2) ад пацыентаў з ВРІ і грыпападобнымі захворваннямі, якія ў пераважнай большасці не прышчэплены супраць грыпу. Цыркуляцыя віруса грыпу А (H1N1) чаканая для краін Паўночнага паўшар'я, уключаючы Беларусь. Пачынаючы з 2010 года аналагі віруса з антыгеннай структурай А (H1N1)pdm09 уваходзяць у склад усіх процігрыпозных вакцын, уключаючы тыя, што прымяняюцца ў 2018 годзе.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ў гэты перыяд захоўваць правілы гігіены рук. Калі няма магчымасці памыць рукі з мылам, трэба прымяняць спіртазмяшчальныя або дэзынфіцыруючыя сурвэткі. Важна помніць пра "рэспіраторны этыкет" (прыкрываць рот і нос хустачкай пры чханні і кашлі, не кранаць рукамі нос, рот і вочы і г.д.). Таксама рэкамендуецца пазбягаць наведвання мнагалюдных месцаў, па магчымасці не кантактаваць на адлегласці меншай за 1 м з людзьмі, якія маюць сімптомы ВРІ.

Дзеці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя ўстановы і школы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».