Вы тут

Мужчына праваліўся пад лёд на Чыжоўскім вадасховішчы


Мужчына праваліўся пад лёд на Чыжоўскім вадасховішчы. Выратавальнікам 17 студзеня каля 18.00 патэлефанаваў відавочца, праз пяць хвілін яны прыбылі на месца здарэння, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


Мужчына 1983 года нараджэння знаходзіўся ў 15 м ад берага ў прамывіне. З дапамогай выратавальнай вяроўкі і дошкі работнікі МНС выцягнулі яго і перадалі медыкам. Ён быў дастаўлены ў 5-ю гарадскую клінічную бальніцу з дыягназам "агульнае пераахаладжэнне". Пасля абследавання мужчыну адпусцілі.

Па словах пацярпелага, ён хацеў скараціць шлях дадому праз вадасховішча. Аднак праваліўся пад лёд і не змог самастойна выбрацца на бераг. Глыбіня ў тым месцы дасягала 2,5 м.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».