Вы тут

97-гадовы муж каралевы Лізаветы II трапіў у ДТЗ


Муж каралевы Лізаветы II прынц Філіп трапіў у ДТЗ. Як паведамляе Mirror, Land Rover, за рулём якога быў герцаг Эдынбургскі, урэзаўся ў іншую машыну.


Фота: mirror.co.uk

ДТЗ адбылося ўдзень 17 студзеня недалёка ад каралеўскай сядзібы Сандрынгем. Прынц Філіп на Land Rover урэзаўся ў Kia. Паведамляецца, што машына прынца ад удару перакулілася і ён цудам не пацярпеў. У машыне знаходзіўся афіцэр аховы, які таксама ацалеў.

Выбрацца з машыны 97-гадоваму герцагу дапамаглі відавочцы ДТЗ.

Паліцыя Нарфолка паведаміла, што два чалавекі ў іншай машыне атрымалі лёгкія траўмы.

Прынц Філіп герцаг Эдынбургскі два гады таму прыняў рашэнне «выйсці на заслужаную пенсію» і больш не ўдзельнічаць у афіцыйных каралеўскіх мерапрыемствах.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.