Вы тут

У Беларусі расшырылі пералік дакументаў для знаходжання ў пагранзоне


Уступілі ў сілу папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях гарантавання пагранічнай бяспекі. Расшыраны пералік дакументаў, якія беларусы могуць прад'явіць пры знаходжанні ў пагранічнай зоне. Акрамя пашпарта ў яго ўключаны ваенны білет, вадзіцельскае або службовае пасведчанне. Замежныя грамадзяне цяпер змогуць без пропускаў ехаць транзітам праз пагранічную зону ў санаторыі, дамы адпачынку і наведваць аб'екты прыдарожнага сэрвісу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.


У ДПК падкрэслілі, што новаўвядзенні значна спрашчаюць парадак наведвання пагранічнай зоны, садзейнічаюць павышэнню прывабнасці турыстычных аб'ектаў на прыгранічнай тэрыторыі.

Закон таксама прадугледжвае шэраг навацый, якія дазволяць умацаваць пагранічную бяспеку. "Супрацоўнікі органаў пагранічнай службы цяпер будуць вызначаць месцы ўезду або ўваходу ў пагранічную паласу, а таксама часавы прамежак, у які можна знаходзіцца за мяжой інжынерных збудаванняў і загарод. Устанаўліваюцца дадатковыя абмежаванні. Так, у межах пагранпаласы нельга без узгаднення з пагранічнікамі выкарыстоўваць аптычныя прыборы, таксама забараняецца пераадольваць інжынерныя збудаванні і загароды", - расказалі ў Дзяржпагранкамітэце. Такое змяненне абумоўлена ў першую чаргу актывізацыяй проціпраўнай дзейнасці на дзяржграніцы. "У сувязі з гэтым перад органамі пагранічнай службы сур'ёзна паўстала пытанне неабходнасці арганізацыі пільнага кантролю за фізічнымі асобамі, якія знаходзяцца на рэжымнай тэрыторыі. Не сакрэт, што асобныя грамадзяне нібы для збору грыбоў, ягад, рыбалкі, пад выглядам турыстаў усё часцей наведваюць прылеглую да граніцы тэрыторыю для проціпраўнай дзейнасці. Парушальнікі ўсё часцей выкарыстоўваюць розныя тэхнічныя сродкі, у тым ліку біноклі, прыборы начнога бачання, цеплавізары, фотапасткі і гэтак далей", - канстатавалі ў ДПК. На законапаслухмяных грамадзян новаўвядзенні не паўплываюць, але разам з тым будуць садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці выканання пастаўленых перад пагранічнікамі задач.

Акрамя таго, папраўкі прадугледжваюць магчымасць выкарыстання аўтаматычных сродкаў пагранічнага кантролю (так званых электронных варот), што будзе актуальным пры выдачы грамадзянам Беларусі біяметрычных пашпартоў. Такое абсталяванне паспяхова выкарыстоўвалася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Эксперымент паказаў, што практыку выкарыстання электронных варот трэба пашыраць. Прымяненне аўтаматычных сродкаў пры ажыццяўленні пагранічнага кантролю значна скароціць час, неабходны для яго праходжання.

Законам таксама ўрэгулявана надзяленне мытнікаў паўнамоцтвамі па выкананні асобных функцый органаў пагранічнай службы, у тым ліку па пагранкантролі. "Перадача часткі функцый дасць магчымасць вызваліць каля сотні пасад у органах пагранічнай службы, якія будуць пераразмеркаваны ў падраздзяленні, што ахоўваюць непасрэдна граніцу на ўкраінскім і прыбалтыйскім участках, а таксама ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Гэта асабліва важна напярэдадні правядзення ў Беларусі ІІ Еўрапейскіх гульняў", - падкрэслілі ў ДПК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.