Вы тут

У Шаркаўшчыне прадалі сядзібу «з гісторыяй» за адну базавую


На днях за адну базавую велічыню з аўкцыёну сышоў будынак сядзібы Федаровічаў у Шаркаўшчыне. Нерухомасць з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю трэцяй катэгорыі і пабудавана ў пачатку XX стагоддзя.


Да 2012 года ў былой панскай сядзібе размяшчалася тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы. Потым - нічога. Ад незайздроснай долі запусцення і разбурэння будынак вырашыла выратаваць жыхарка Наваполацка. Стогадовы дом у самой Шаркаўшчыне яна зараз павінна абсталяваць пад жылое памяшканне. Агульная плошча куплі - 361 квадратны метр з трыма лядоўнямі прыбудовамі і падвалам. Акрамя адной базавай велічыні, новая ўладальніца павінна таксама пакрыць 3031 рубель 10 капеек за падрыхтоўку нерухомасці да продажу. Намеснік начальніка ўпраўлення па распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю фонду "Віцебскаблмаёмасць" Вольга Юшкоўская прысвячае ў дэталі:

- Будынак выстаўлялі на продаж з кастрычніка 2017 года. Спачатку гаворка ішла аб рынкавай цане, потым паніжэнні кошту на 20, 50 і, нарэшце, 80 адсоткаў. У выніку былую сядзібу набыла навапалачанка. Выпадак, калі за адну базавую велічыню прыватнай асобе дастаецца гісторыка-культурная каштоўнасць, вельмі рэдкі, практычна адзінкавы.

Разам з тым, гэта не самы экзатычны лот у Віцебскай вобласці. Нагадаем, што ў мінулым годзе жыхарка вёскі Новае Сяло стала гаспадыняй сяміпавярховай цаглянай вежы пад Оршай. Здзелка была ажыццёўлена на аўкцыёне "Віцебскаблмаёмасць", а будынак раней належаў "Белтэлекаму".

sb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?