Вы тут

Знойдзена самая старая ў свеце друкаваная табліца Мендзялеева


Супрацоўнікі ўніверсітэта ў Сэнт-Эндрюсе ў Шатландыі знайшлі на складзе самую старую ў свеце друкаваную версію перыядычнай табліцы хімічных элементаў, паведаміў ВНУ на сваім сайце.


Фота: st-andrews.ac.uk

Табліцу падчас уборкі выявіў на складзе хімічнага факультэта доктар Алан Айткен. Яна ляжала разам з лабараторнымі прыборамі, а таксама іншымі нагляднымі дапаможнікамі, якія змясцілі на склад ў 1968 годзе - пасля пераезду факультэта ў новы будынак.

Эксперты высветлілі, што табліца была надрукаваная ў 1885 годзе - праз 16 гадоў пасля адкрыцця Дзмітрыем Мендзялеевым перыядычнага закона.

На лісце ўказана, што табліца была выраблена ў Вене на друкарні Verlag Lenoir & Forster. Даследчыкі, уздняўшы фінансавыя дакументы ВНУ, высветлілі, што дапаможнік быў набыты ў 1888 годзе за тры маркі ў Германіі.

Характэрна, што ў выяўленай табліцы ёсць такія элементы, як галій (адкрыты ў 1875 годзе) і скандзій (1870), а германій, знойдзены ў 1886-м немцам Клеменсам Вінклерам, яшчэ няма.

Ва ўніверсітэце заяўляюць, што больш ранніх друкаваных версій табліцы, верагодна, не захавалася.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.