Вы тут

Песню бярыце з сабою...


Міхась Калачынскі (12.01.1917—10.08.1990) — выдатны беларускі паэт, перакладчык, сцэнарыст, дзеяч культуры. Скончыў курсы пры Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. Кірава ў 1936 годзе. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнах, узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі. У ваенны час быў армейскім журналістам, спецкарэспандэнтам. Пасля вайны — галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна», часопіса «Беларусь». У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХХVІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член Саюза пісьменнікаў з 1940 года, а з 1958-га — намеснік старшыні праўлення. У мірныя гады атрымаў ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Знак Пашаны. Аўтар адзінаццаці паэтычных зборнікаў, сямі кніжак паэзіі для дзяцей, перакладаў твораў рускіх, украінскіх, літоўскіх, балгарскіх паэтаў.


Вершы — Міхась КАЛАЧЫНСКІ,

музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

Куплет 1:

Марознае сонца

На саннай дарозе —

На кожнай падкоўцы,

На глянцы палоззяў.

Ірвуцца два сэрцы

З мяцеліц навою,

Як ластаўкі ў дзверцы, —

На волю, на волю.

Прыпеў (2 разы):

Праз белую заснеж

Дарогай знаёмай

Мы едзем у заціш —

Дадому, дадому.

Падковамі рэжа

Конь снежную намяць.

Заснежжа, заснежжа...

Дарога — як памяць.

Куплет 2:

Пад шубай калматай

Нам побачкі люба.

Чым думы заняты —

Не выкажуць губы.

Маўчым на марозе

Зацята, да ўмору.

Спявае палоззе

Ды сэрцы гавораць.

Прыпеў (2 разы).

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?