Вы тут

Школьніца за тэлефон заявіла на бацьку ў паліцыю


У амерыканскім штаце Агаё дзяўчына-падлетак выклікала паліцэйскіх пасля таго, як бацька адабраў у яе тэлефон за дрэнныя паводзіны.


Школьніца з горада Саус Юклід патэлефанавала ў паліцыю і заявіла, што ў яе скралі тэлефон. Калі паліцэйскія прыехалі да яе дадому, 16-гадовая дзяўчына назвала вінаватым у злачынстве... бацьку. Мужчына ж заявіў вартавым парадку, што на некаторы час забраў прыладу ў дачкі, каб правучыць яе. Аднак школьніца працягвала настойваць, што гэта крадзеж, таму што ўладальніца тэлефона яна. Паліцэйскія патлумачылі дзяўчыне, што валоданне тэлефонам, набытым за грошы бацькоў, да 18 гадоў — гэта прывілей, а не права. Яны параілі дзяўчыне слухацца бацьку і ўзялі з яе штраф за лжывы выклік. А супраць бацькі справу аб крадзяжы, зразумела, заводзіць не сталі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».