Вы тут

Чаму ў вёсцы на Барысаўшчыне зніклі кантэйнеры для смецця?


З вёскі Іканы Барысаўскага раёна патэлефанавала Таісія Пятроўна Салсанава, потым размова працягнулася з яе дачкой. Сутнасць звароту жанчын была ў наступным: паводле іх слоў, недзе з восені з вуліц вёскі прыбралі металічныя кантэйнеры для цвёрдых бытавых адходаў, і з таго часу стала праблематычна выкінуць смецце. Не, выкінуць на ранейшае месца, дзе яшчэ нядаўна стаялі тыя металічныя скрыні, пакеты з бытавымі адходамі можна, але ж жанчыны слушна заўважаюць, што іх парвуць сабакі, параскідаюць-парасцягваюць смецце па вуліцы.


— Раней гэтыя кантэйнеры стаялі ў канцы нашай вуліцы, іншых, каля крамы. Было зручна. Цяпер жа даводзіцца прасіць знаёмых, якія едуць у горад, прыхапіць нашы пакеты са смеццем і выкінуць іх там у якую урну, — даводзілі нам заяўніцы.

Трэба заўважыць, што яны пастаянна ў вёсцы не пражываюць, апошні раз прыехалі ў канцы снежня. Але сцвярджаюць, што смецце ад насельніцтва ніхто не вывозіць прыцяглы час, недзе з той самай восені, прынамсі, ніякіх спецмашын жанчыны пэўны час у населеным пункце не бачылі, хоць грошы за паслугу бяруць. Як іншыя вяскоўцы вырашаюць праблему з вывазам бытавых адходаў, яны не ведаюць.

А справа ў тым, што ў суседзяў і знаёмых заяўніц іх як вывозілі, так і працягваюць вывозіць.

— Сапраўды, у населеных пунктах усяго Барысаўскага раёна металічныя кантэйнеры для цвёрдых бытавых адходаў зніклі — недзе, як гавораць вашы заяўніцы, з восені, — расказала нам у тэлефоннай гутарцы старшыня Іканаўскага сельскага Савета Ганна Картасава. — Па-першае, зноў жа, як слушна заўважылі жанчыны, гэта антысанітарыя, пах, смецце, якое разлятаецца па наваколлі ад ветру, птушак і жывёл. Па-другое, нам прапанавалі, апроч таго, што само насельніцтва аплачвае вываз смецця, яшчэ дадаткова плаціць за ўстаноўленыя кантэйнеры для цвёрдых бытавых адходаў. А вы ж ведаеце, які бюджэт у сельскага Савета!

Таму зараз па населеных пунктах раз на тыдзень (апроч аднаго на 800 домаўладанняў, там часцей) ездзіць спецыяльная машына для збору бытавых адходаў — з задняй загрузкай. Абслугоўваюць яе кіроўца і яшчэ адзін работнік, які, як заўважыла старшыня сельскага Савета, «калі што, і падмесці можа, калі смецце рассыпалася». Ранейшыя кантэйнеры для цвёрдых бытавых адходаў пакінулі толькі на могілках.

— Я заўсёды кажу жыхарам, каб тэлефанавалі мне, калі з нейкай прычыны машына да іх не дайшла і смецце не забралі. І работнікам на ёй наказваю, каб наступным разам абавязкова пад'ехалі да домаўладання, да якога не змаглі дабрацца мінулы раз. Такое здараецца вельмі рэдка, — гаворыць Ганна Міхайлаўна. — Зараз вось, напрыклад, наваліла снегу, бывае, машыне цяжка развярнуцца. Так што калі і ёсць пропуск, дык не больш аднаго тыдня. А смецце вяскоўцам трэба выносіць на вуліцу насупраць свайго дома — спецмашына праязджае па ўсёй вуліцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Замест кантэйнераў для смецця — спецмашына

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.