Вы тут

У Мазыры ў шматкватэрным доме адбыўся выбух


Сёння ў Мазыры ў шматкватэрным жылым доме адбыўся выбух. Да месца выкліку неадкладна выехалі ратавальнікі, паведамляе МНС.


Высветлілася, што ў адной з кватэр дзевяціпавярховіка адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння. Усяго ў доме размешчана 108 кватэр.

Гаспадар кватэры ў момант успышкі знаходзіўся дома з жонкай. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён на балконе кухні з дапамогай ручной паўлітровай газавай гарэлкі абсмольваў птушку. Як мяркуецца, у працэсе апрацоўкі разгерметызаваўся газавы балончык і мужчына для ліквідацыі няспраўнасці прыйшоў з газавай гарэлкай у кухнію і паклаў яе ў мыйку. У гэты час ўвайшла яго жонка і ўключыла святло, пасля чаго адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння.

- У выніку ўспышкі пашкоджана шкленне чатырох аконных праёмаў у кватэры. Бачных парушэнняў цэласнасці апорных канструкцый дома не выяўлена, сляды гарэння маёмасці ў кватэры адсутнічаюць, эвакуацыя жыхароў дома не праводзілася. Пацярпелых няма, - паведамілі ў МНС.

Прычына інцыдэнту устанаўліваецца, адна з разгляданых версій - парушэнне правілаў эксплуатацыі ручной газавай гарэлкі. Праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.