Вы тут

Парадак аплаты працы бюджэтнікаў у Беларусі зменіцца з 2020 года


 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў указ нумар 27 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакументам з 1 студзеня 2020 года ўстанаўліваецца раўнамерная дыферэнцыяцыя тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтнай сферы за кошт увядзення 18-разраднай тарыфнай сеткі (замест 27-разраднай) з розніцай паміж каэфіцыентамі не менш як 6 працэнтаў. Павялічваецца ўдзельная вага тарыфнай (пастаяннай) часткі ў складзе заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. Для гэтага замест тарыфнай стаўкі 1-га разраду будзе прымяняцца базавая стаўка.

Указам прадугледжана ўніфікацыя структуры зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. Так, яе склад будзе ўключаць аклад, стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты. Упарадкоўваюцца выплаты, звязаныя з галіновай спецыфікай.

У адпаведнасці з дакументам, пры ўвядзенні новых умоў аплаты працы не дапускаецца зніжэнне існуючага ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў дэкрэт нумар 1, які карэкціруе дэкрэт ад 26 ліпеня 1999 года нумар 29 "Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны" з улікам прадугледжаных ва ўказе змяненняў у структуры заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».