Вы тут

На "Славянскім базары" выступяць уладальнікі Grammy


На фестывалі "Славянскі базар у Віцебску" выступяць зорка сусветнага маштабу і ўладальнікі Grammy. Аб гэтым паведаміў на сустрэчы з навучэнцамі віцебскай гімназіі генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" і фестывалю Глеб Лапіцкі, паведамляе БЕЛТА.


"Зорка сусветнага ўзроўню, якую мы хацелі запрасіць, прыедзе. Гэта выканаўца з адной з еўрапейскіх краін. Цяпер афіша цалкам сфарміравана, у сярэдзіне лютага аб'явім яе, - адзначыў Глеб Лапіцкі. - Мы многае робім для таго, каб творчы форум развіваўся, ішоў у нагу з часам, каб на "Славянскі базар" было цікава прыйсці моладзі як старэйшай за 18 гадоў, так і маладзейшай. Самае галоўнае ў нашай канцэпцыі, каб людзі не абмяжоўваліся летнім амфітэатрам, шмат цікавага адбываецца на іншых пляцоўках. У гэтым годзе ў філармоніі выступяць уладальнікі прэміі Grammy".

Глеб Лапіцкі заклікаў усіх быць актыўнымі ў сацсетках, пісаць свае прапановы, каго варта запрасіць на фестываль. Прадставіць Віцебск без творчага форуму немагчыма, ён брэнд горада і Беларусі, дадаў дырэктар.

Сёння ў віцебскай гімназіі нумар 3 імя А.С. Пушкіна прайшла сустрэча генеральнага дырэктара ЦК "Віцебск" і міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеба Лапіцкага з навучэнцамі. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі "Сустрэчы на ўсе 100!".

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.