Вы тут

Спецыяльны паштовы блок выпушчаны да Дня ратаўніка


19 студзеня адзначаецца 20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях. Менавіта ў гэты дзень у 1999 годзе ўказам Прэзідэнта было зацверджана палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. На ведамства былі ўскладзены функцыі дзяржаўнага кіравання ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, гарантавання пажарнай бяспекі і былі вызначаны асноўныя задачы. Адмыслова да гэтай даты Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ў каардынацыі з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях быў выпушчаны адмысловы паштовы блок "Сучасныя ратаўнікі".


У яго аснову пакладзена эмблема цэнтральнага апарату МНС. На канверце ж адлюстравана эмблема міністэрства. Тыраж блока складае 20 тысяч экзэмпляраў.

Цырымонію памятнага гашэння канверта і маркі правялі міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

— Гэта першая марка, якая была выпушчана да Дня ратаўніка, — зазначыў Уладзімір Вашчанка. — І гэта, несумненна, застанецца ў гісторыі. Марка цалкам адпавядае нашым пажаданням.

Акрамя таго, Канстанцін Шульган быў узнагароджаны медалём "20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь".

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?