Вы тут

У Мінску з будынка Банка развіцця з-за пажару эвакуявалі 500 чалавек


У Мінску па адрасе пр. Машэрава, 35 (будынак Банка развіцця Беларусі) з-за пажару былі эвакуяваны 500 чалавек, пацярпелых няма. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамляе БЕЛТА.


Паведамленне аб задымленні паступіла выратавальнікам ад дыспетчара СМС "Маланка" 18 студзеня ў 10.46. Пасля было ўстаноўлена, што загарэлася ізаляцыя электрапровадаў і пластмасавых элементаў вентылятарнага даводчыка (фанкойл) у памяшканні архіва на сёмым паверсе будынка.

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў з узгараннем справіліся работнікі добраахвотнай пажарнай дружыны арганізацыі, выкарыстоўваючы вогнетушыцель. Спрацавала сістэма спрынклернага вадзянога пажаратушэння і сістэма дымавыдалення. З будынка былі эвакуяваныя 500 чалавек, ніхто не пацярпеў.

У выніку здарэння пашкоджаны фанкойл, падкопчана памяшканне архіва. Прычына пажару высвятляецца, разглядаемая версія - кароткае замыканне.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.